Газета «Полымя» объявляет творческий конкурс для детей «Письмо Деду Морозу»

На парозе 2020 год, а гэта значыць, што пара загадваць жаданні і распавядаць пра іх Дзеду Марозу. Перад самым чароўным святам года газета «Полымя» аб’яўляе аб пачатку творчага конкурсу для дзяцей «Пісьмо Дзеду Марозу».

Дарагія рабяты! Рады прапанаваць вам напісаць пісьмо Дзеду Марозу і даслаць яго ў рэдакцыю раённай газеты “Полымя”. Важная ўмова: абавязкова ў пісьме раскажыце пра добрыя справы, якія вы здзейснілі ў адыходзячым годзе. Напрыклад, выратавалі кацяня на вуліцы ці дапамагалі бабулі ў агародзе, атрымлівалі добрыя адзнакі, слухаліся маму і тату. Пра любы добры ўчынак пішыце Дзеду Марозу, парадуйце яго сваімі пазітыўнымі гісторыямі.

Дзядуля Мароз прачытае ўсе пасланні і паспрыяе іх публікацыі на сайце газеты «Полымя» polymia.by. Аўтары лепшых пісьмаў атрымаюць падарунак ад рэдакцыйных Дзеда Мароза і Снягуркі і фота на памяць.

Пісьмы з указаннем кантактнага тэлефона трэба дасылаць па 20 снежня ўключна 2019 года на адрас: 231430 г.п. Карэлічы, пл. 17 Верасня, 7 з паметкай «На конкурс» або на электронную скрыню рэдакцыі: polymia@mail.grodno.by.

 Абавязкова пішыце! Дзед Мароз вельмі чакае!